28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомыя ў балаклавах зладзілі правакацыю пад Радай

3
Невядомыя ў балаклавах зладзілі правакацыю пад Радай

А 16.00 на скрыжаванні вуліцы Грушэўскага і Садовай ў Кіеве прагучала некалькі выбухаў.

Пазней відавочцы паведамілі, што некалькі дзесяткаў чалавек у камуфляжы з дубінкамі напалі на прадстаўнікоў "Самаабароны Майдана", якія знаходзіліся каля будынка, паведамляе «Украінская праўда».

У выніку інцыдэнту, двое мужчын атрымалі нязначныя пашкоджанні, дапамога ім была нададзеная на месцы валанцёрамі і "хуткай дапамогай".

Прадстаўнікі Самаабароны Майдана абвінавачваюць у правакацыі чальцоў сотні "17 +".

"Гэта цітушкі, якія выдаюць сябе за ўдзельнікаў Майдана. Яны наладзілі правакацыі, для таго каб выпусціць дэпутатаў, якіх мы не выпускаем", - заявіў адзін з "самаахоўцаў". Са слоў відавочцаў, правакатары кінулі ў натоўп некалькі газавых гранат. Таксама чуліся гукі страляніны, падобнай на зброю з гумовымі кулямі. Акрамя таго ля ўваходу ў памяшканне камітэтаў стаіць скрыня з бутэлькамі, якія падобныя як для нарыхтоўкі пад "кактэйлі Молатава". Раніцай у аўторак пратэстоўцаў арганізавана падвезлі да ВР на аўтобусах з Чарнігаўскімі нумарамі, перацялі скрыжаванне вуліц Грушэўскага і Шалкавічнай, ператкнуўшы пры гэтым руху транспарту. Яны заблакавалі выхады з ВР з намерам не выпускаць дэпутатаў, каб тыя прынялі закон аб пераводзе валютных дэпазітаў у грыўну нізкім курсам. У асноўным замест дэпутатаў пратэстоўцы нападалі на журналістаў і памочнікаў дэпутатаў.

Са слоў крыніц "Украінскай праўды" пад ВР, пратэстоўцаў завёз да Рады дэпутат Мікалай Рудзькоўскі, які спрабуе такім чынам "папіярыцца перад выбарамі". Цяпер сотні Майдана без балаклаў пашыхтаваліся перад уваходам у будынак камітэтаў ВР. Да іх падцягваецца падмацаванне. Таксама на вуліцы пашыхтаваліся некалькі калон міліцыянтаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках