26 красавiка 2024, Пятніца, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Адзін чалавек з кампутарам больш небяспечны, чым дзесяць са стрэльбай

137
Лукашэнка: Адзін чалавек з кампутарам больш небяспечны, чым дзесяць са стрэльбай

Беларускі дыктатар выказаўся з нагоды інтэрнэту.

Лукашэнка выступіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Мы, беларусы, па сваёй прыродзе спакойныя і не канфліктныя, памяркоўныя і не крыўдлівыя. Але прымушаць нас і запалохваць - бесперспектыўна, бескарысна і контрпрадуктыўна", - падкрэсліў беларускі правадыр.

Як адзначыў Лукашэнка, у сучасную інфармацыйную эпоху, у век інтэрнэту і тэлекамунікацый, высокія тэхналогіі, на жаль, часцяком выкарыстоўваюцца на шкоду чалавецтву.

"Усё часцей мы чуем аб інфармацыйных войнах і кіберзлачыннасці Адзін чалавек з кампутарам часам можа быць больш небяспечным, чым дзесяць са стрэльбай. Адным націскам кнопкі ён можа нанесці большую шкоду, чым усякае ўзброенае да зубоў падраздзяленне», - канстатаваў Лукашэнка.

"Сумленная інфармацыя аб нашай краіне, шчыры і адкрыты дыялог - гэта тое, што звядзе на нішто ўсякія спробы ўцягнуць Беларусь у інфармацыйную вайну", - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 137

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках