28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ганконгу мітынгуюць больш за 500 тысяч дэманстрантаў

2

У Ганконгу праходзіць акцыя пратэсту, у якой бяруць удзел блізу 510 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Agence France-Presse.

Незадаволенасць выкліканая патрабаваннямі Пекіна правяраць кандыдатаў перад наступнымі выбарамі мэра напаўаўтаномнага горада ў 2017 годзе. Цяпер мэра Ганконга выбірае спецыяльны камітэт з 1200 чалавек, аднак Кітай паабяцаў жыхарам горада права голасу на наступных выбарах.

Раней блізу 800 тысяч чалавек прагаласавалі на неафіцыйным рэферэндуме, арганізаваным рухам Occupy Central, за стварэнне свабоднага выбарчага механізму, які дазваляе выбарцам вылучаць кандыдатаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках