28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе ў турыста з Сербіі скралі сцяг

1
У Лідзе ў турыста з Сербіі скралі сцяг

Нацыянальны сцяг Сербіі скралі ў турыста з гэтай краіны ў беларускім горадзе Ліда.

26-гадовы сербскі турыст зайшоў у адную з гарадскіх кавярняў перакусіць. Маладзёна, які выцягвае з ягонай торбы сцяг, турыст заўважыць паспеў, але спыніць не змог. Знайсці і затрымаць злодзея дапамагла міліцыя.

Рабаўніком быў 18-гадовы мясцовы жыхар, які разам з прыяцелямі ішоў на футбольны матч, а па дарозе зайшоў у тую самую кавярню.

Цікава, што ў згорнутым сцягу турыст з Сербіі захоўваў некалькі купюр - 70 еўра. Частку гэтых грошай выкрадальнік ужо паспеў выдаткаваць. У дачыненні да лідчука распачатая крымінальная справа, паведамляе «Вечерний Гродно».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках