28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Вінаватыя ўсе, акрамя мяне

88
Пуцін: Вінаватыя ўсе, акрамя мяне

Прэзідэнт РФ абвінаваціў свет у канфлікце ва Украіне.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў пра безвыніковасць перамоў аб урэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра гэта Пуцін заявіў падчас выступу на нарадзе амбасадараў у Маскве.

Ён раскрытыкаваў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку за працяг АТА.

Пуцін назваў сітуацыю ва Украіне - кульмінацыяй негатыўных тэндэнцый у свеце.

"Мы бачым, што часта не спрацоўваюць нормы міжнароднага права. Ці не выконваюцца элементарныя нормы прыстойнасці", - сказаў Пуцін.

Паводле ягоных слоў, падзеі ва Украіне сталі следствам палітыкі стрыманасці.

"Такая палітыка не спынялася пасля халоднай вайны", - сказаў Пуцін.

Ён заявіў, што пад пагрозай апынуліся расейскія суайчыннікі і людзі іншых нацыянальнасцяў.

"Калі я кажу пра расейцаў, маю на ўвазе людзей, якія адчуваюць сябе часткай расейскага свету", - сказаў Пуцін.

"Якой рэакцыі нашыя партнёры чакалі ад нас?! Мы не мелі права пакінуць крымчукоў на волю ваяўнічым нацыяналістам і радыкалам», - заявіў Пуцін.

Ён заявіў, што не мог дапусціць, "каб на крымскія землі прыйшлі войскі NATO".

Са слоў Пуціна, Расея і далей будзе выкарыстоўваць увесь арсенал для "абароны" сваіх суайчыннікаў і інтарэсаў.

Ён таксама заявіў аб няўдалых спробах "аднавіць і захаваць мір на Украіне".

"Прэзідэнт Парашэнка, на жаль, прыняў пастанову аднавіць баявыя дзеянні. Мы - я і мае калегі з Еўропы - не здолелі яго пераканаць, што дарога да трывалага і доўгатэрміновага міру не можа ляжаць праз вайну", - заявіў Пуцін.

"Дагэтуль Пётр Аляксеевіч не меў наўпроставага дачынення да загадаў аб вайсковых дзеяннях. Цяпер ён узяў на сябе гэтую адказнасць на сябе", - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, не ўдалося абнародаваць "узгодненую паміж чатырма міністрамі замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Расеі і Украіны, заяву з нагоды захавання міру і пошуку развязання праблемы".

"Па сутнасці, перамовы аб урэгуляванні не пачаліся. Быў выстаўлены ўльтыматум аб замірэнні", - сказаў Пуцін.

Раней прэзідэнт Пётр Парашэнка спыніў аднабаковае замірэнне ў зоне дзеяння АТА.

Як вядома, паводле звестак МЗС Украіны, за час так званага "замірэння", рэжым якога тэрарысты неаднаразова парушалі, загінулі 27 украінскіх вайскоўцаў, яшчэ 69 былі параненыя.

Напярэдадні вечарам пасля працяглага тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Украіны, Расеі, Францыі і канцлеркі Нямеччыны была прынятая пастанова аб далейшай дзейнасці ў 5 агульных пунктах.

Гэта - прыняцце пагаднення аб спыненні агню паміж украінскай уладай і сепаратыстамі, хуткая выпрацоўка эфектыўнага механізму кантролю за мяжой з дапамогай АБСЕ, трэцяе - увядзенне мер для надзейнага кантролю трох пазіцый - Ізварына, Далжанскага, Краснопартызанска, чацвёртае - вызваленне закладнікаў і зняволеных з абодвух бакоў, на аснове спісаў устаноўленых імёнаў, пятае - арганізацыя канструктыўных трохбаковых перамоваў.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках