28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХАМАС паабяцаў Ізраілю «адчыніць браму пекла»

11
ХАМАС паабяцаў Ізраілю «адчыніць браму пекла»

Прэс-сакратар руху ХАМАС Самі Абу Зухры перасцярог урад Ізраіля ад вайсковых дзеянняў у сектары Газа, паведамляе The Independent.

"Нетаньяху павінен ведаць, што пагрозы не палохаюць ХАМАС, і калі ён будзе ваяваць у сектары Газа, то брама пекла адчыніцца для яго", - заявіў Зухры.

Раней прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху паабяцаў, што рух палестынскіх ісламістаў ХАМАС "заплаціць" за забойства трох вучняў габрэйскіх рэлігійных школ, чые целы былі знойдзеныя ў панядзелак на Заходнім беразе ракі Ярдан пасля 18 дзён пошукаў.

Праз некалькі гадзін пасля гэтай заявы ізраільская авіяцыя падставіла сектар Газа пад масаванае бамбаванне, атакаваўшы 34 цэлі на тэрыторыі анклава, кантраляванага ісламісцкіх рухам ХАМАС.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках