Алег Скрыпка адмовіўся выступаць на канцэрце Валерыі (Відэа)
10- 10.07.2014, 11:59
- 23,429
Алег Скрыпка і гурт «Воплі Відаплясава» адмовіліся ад удзелу ў канцэрце спявачкі Валерыі, якая адкрыта падтрымлівае палітыку прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта паведаміў спікер Скрыпкі ў каментары для ТаблоID.
Таксама Скрыпка абураны вялікай колькасцю чутак вакол сябе і сваіх сяброў.
На афіцыйнай старонцы гурта «ВВ» у «Фэйсбуку» ёсць відэазварот Скрыпкі, у якім музыка зняпраўдзіў чуткі пра выступ у Крыме і Лондане.
«Цяпер ваа Украіне ідзе вайна. І вайна ідзе не толькі на тэрыторыі нашай шматпакутнай краіны, а ідзе ў галовах людзей. Я вельмі стаміўся ад шматлікіх чутак і дэзінфармацыі аб маіх сябрах і пра мяне асабіста. Я хачу сказаць, што я не еду ні ў які Крым выступаць з Валерыяй, ні ў якую Англію я не еду. Я - за Украіну, я - за адзіную Украіну», - заявіў музыка.