Аматараў аплачваць камуналку гатоўкай адвучаць камісійным зборам
71- 10.07.2014, 12:32
- 40,001
У Беларусі хочуць прывучыць грамадзян аплачваць камунальныя паслугі карткай.
Пра гэта заявіла падчас жывой тэлефоннай лініі ў газеце "СБ: Беларусь сегодня" старшыня ўправы Нацбанка Надзея Ермакова, піша "Інтэрфакс".
"Плануецца адная навацыя, якая наўрад ці ўзрадуе ўсіх, але затое дакладна дазволіць ліквідаваць чэргі ў касы Беларусбанка ў перыяды прыёму камунальных плацяжоў, - сказала яна. - Калі грамадзянін прыйшоў дзеля гэтага (аплаты камунальных плацяжоў) у касу, то ён павінен заплаціць за тое, што яго абслужылі. Таму што там сядзіць работнік, яму трэба даць заробак. А калі карткай разлічыцца, камісіі не будзе".
Паводле яе слоў, цяпер Нацбанк праводзіць працу з банкамі, Мінжылкамгасам, каб у інфакіёсках і банкаматах кожнага банка можна было карткай аплаціць кожную паслугу.