27 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у 9-м менскім шпіталі

8

Сёння днём адбыўся пажар у 9-й менскай клінічнай лякарні.

Пра гэта сайту charter97.org стала вядома з афіцыйнага «Твітэру» менскай службы выратавання.

«У 9-м шпіталі на Сямашкі пажар. Нашая тэхніка прыбыла да месца, працуем. Што менавіта гарыць і якія маштабы, пакуль не вядома. Інфармацыя будзе пазней», - паведамляла МНС.

Як удакладніла МНС, у лякарні на Сямашкі адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка. Корпус, дзе ўзнік пажар, знаходзіцца на рэканструкцыі.

Пажар быў ліквідаваны за 20 хвілін. Інфармацыі аб пацярпелых няма. З 6 паверха неэксплутаванага корпуса былі эвакуяваныя 8 працоўных.

Фото: vk.com/minskonelove

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках