Расейскі гелікоптэр парушыў паветраную прастору Грузіі
9- 10.07.2014, 16:40
- 8,732
Гелікоптэр РФ быў зафіксаваны ля мяжы з Цхінвальскім рэгіёнам Паўднёвай Асеціі, пасля чаго паляцеў у кірунку Цхінвалі.
Грузінскія ўлады зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы Грузіі расейскім гелікоптэрам.
Пра гэта паведамляе выданне "Навіны-Грузія" са спасылкай на МЗС краіны.
Лятальны апарат быў зафіксаваны ля мяжы з Цхінвальскім рэгіёнам Паўднёвай Асеціі, пасля чаго паляцеў у кірунку Цхінвалі.
"Расейскі гелікоптэр парушыў паветраную прастору, якая кантралюецца цэнтральнымі ўладамі Грузіі. Праз гарачую лінію мы паведамілі місіі ЕЗ, расейскай старане і дэ-факта ўладзе Цхінвалі. Гэты інцыдэнт будзе разгледжаны ў фармаце Жэнеўскіх дыскусій", - заявілі ў замежнапалітычнай установе.