Украінская авіяцыя разбамбіла калону расейскай бронетэхнікі (Відэа)
55- 10.07.2014, 20:26
- 151,072
Калона бронетэхнікі ўвайшла на тэрыторыю Украіны з Расеі.
Час ад часу ў горадзе раздаецца папераджальная сірэна. Людзі вымушаныя хавацца ў скляпеннях, бо тэрарысты вядуць агонь па цывільных кварталах і спальных раёнах, паведамляюць «Подробности».
Ужо вядома пра шэсць параненых, адная жанчына памерла. У горадзе назіраюцца перабоі з энэргазабеспячэннем, з перабоямі працуе вадаправод.
У шмат якіх раёнах не працуе інтэрнэт, баевікі пашкодзілі лінію перадачы сігналу, Украінскія сілавікі абстрэльваюць тэрарыстаў у прылеглых да горада раёнах.
«Раніцай прадаўжаюцца баі ў раёне вуліцы Фрунзе - гэта завод Цэнтракуз. Там аўтаматныя чэргі мінамётны і артылерыйскі абстрэл. Працавала авіяцыя. Зайшла з тэрыторыі Расеі калона бронетэхнікі, але авіяцыя аператыўна спрацавала і значная частка калоны была разбамбаваная», - паведаміў жыхар Луганска.