3 траўня 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Краўчук: Чачэнцы і расейцы будуць страляць адзін у аднаго за $2

20
Леанід Краўчук: Чачэнцы і расейцы будуць страляць адзін у аднаго за $2

Жыхары Крыма хутка папросяць Кіеў выратаваць іх ад Расеі.

Пра гэта на канферэнцыі Warsaw East European Conference (WEEC 2014) у Варшаве заявіў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, піша Крым. Рэаліі.

«Крым будзе спустошаным, як шэрая зона ці чорная дзірка. Але рана ці позна наступіць час, калі (крымчукі) прыедуць ва Украіну і папросяць ратаваць Крым», - сказаў ён.

Краўчук раскрытыкаваў планы расейскай улады стварыць на паўвыспе гульнявую зону, заявіўшы, што гэтыя планы асуджаныя на крах. «На ўваходзе ў крымскі Лас Вэгас будуць стаяць чачэнскія і расейскія бамбізы і будуць страляць адзін у аднаго за 2 даляры. Гэта нічога не дасць для гатэляў, для таго, чым Крым жыве», - адзначыў палітык. «Жыхары Крыму не змогуць гэтага вытрымаць», - дадаў ён і адзначыў, што ўжо цяпер бачныя праблемы нават з забеспячэннем паўвыспы прадуктамі харчавання.

Нагадаем, Рада федэрацыі Расеі ўхваліла закон, які ўключае анэксаваны Крым у пералік рэгіёнаў, на тэрыторыях якіх дазваляецца стварэнне гульнявых зон. У пералік такіх рэгіёнаў таксама ўвайшлі Сочы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках