3 траўня 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім чыноўнікам хочуць забараніць мець сваякоў за мяжой

62
Расейскім чыноўнікам хочуць забараніць мець сваякоў за мяжой

Дэпутат Дзярждумы ад «Адзінай Расеі» рыхтуе адпаведныя папраўкі ў заканадаўства.

Забараніць браць на дзяржаўную службу тых, у каго ёсць блізкія сваякі, якія жывуць за мяжой, прапанаваў кіраўнік камітэта эканамічнай палітыкі і прадпрымальніцтва Дзярждумы Яўгеній Фёдараў, пішуць «Известия».

Змены дэпутат прапанаваў унесці ў некаторыя нарматыўна-прававыя акты, у прыватнасці, у закон «Аб асновах дзяржаўнай службы РФ». Сваю ініцыятыву ён патлумачыў тым, што чыноўнікі, у якіх ёсць сваякі за мяжой, больш уразлівыя да ціску з боку іншых краін.

У якасці прыкладу аўтар ініцыятывы падаў арышт на Мальдывах амерыканскімі спецслужбамі сына дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР Валерыя Селязнёва, што ў Маскве расцанілі як выкраданне. Дэпутат назваў тое, што здарылася спосабам шантажу.

«З дэпутатаў Дзярждумы з тымі ці іншымі формамі ціску сутыкнуліся блізу 80 адсоткаў. У 95 адсотках выпадкаў ніхто пра гэта не даведаецца, паколькі ў публічнасці не зацікаўленая ніводная старана. Звычайна сямейніка чыноўніка арыштоўваюць, а яму паведамляюць, уступаюць з ім у дыялог, ён едзе сам або адпраўляе адвакатаў на перамовы. Падчас перамоў пачынаецца шантаж, адным з пунктаў якога можа стаць і здрада дзяржаўных інтарэсаў. Адбываецца абмен закладніка на пазіцыю чыноўніка. Таму ў працэсе кадравага адбору трэба ўлічваць замежных сваякоў як фактар уразлівасці», - заявіў парламентарый.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках