3 траўня 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны: Вайсковыя самалёты і гелікоптэры РФ трэба збіваць

25
МУС Украіны: Вайсковыя самалёты і гелікоптэры РФ трэба збіваць

Самалёты і гелікоптэры ВПС Расеі, якія парушаць мяжу Украіны, трэба збіваць.

Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка ў эфіры 5 канала, піша «Украінская праўда».

«Вайсковыя гелікоптэры і самалёты РФ безумоўна трэба збіваць», - падкрэсліў ён.

Таксама Антон Герашчанка дадаў, што з пасажырскіх самалётаў, якія ідуць з Расеі ў Еўропу праз Украіну, вядзецца шпіёнская здымка тэрыторыі краіны.

«Расейскія самалёты, якія лётаюць над тэрыторыяй Украіны, паводле нашай інфармацыі, абсталяваны адмысловымі прыладамі фатаграфавання тэрыторыі Украіны. Гэта самалёты, якія лётаюць маршрутам з Кубані, Растоў-на-Доне у Еўропу, пралятаючы над тэрыторыяй Данбаса. Усё гэта непрыязныя крокі, якія далей рабіць Расея на загад Пуціна», - сказаў ён.

10 ліпеня памежнікі зафіксавалі парушэнне паветранай прасторы Украіны шасцю гелікоптэрамі Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках