3 траўня 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская арганізацыя склала «расстрэльны спіс» журналістаў з Украіны

42
Расейская арганізацыя склала «расстрэльны спіс» журналістаў з Украіны

15 украінскіх журналістаў абвешчаныя ворагамі «расейскага свету».

Тэрарыстычная арганізацыя «Расейскі Вызваленчы Фронт» пагражае ім фізічнай расправай, паведамляе «ОстроВ».

У прэс-рэлізе, які разасланы ў СМІ, тэрарысты пішуць, што «злачынная кіеўская хунта далей корміць прадажных журналістаў, якія паклёпнічаюць і дыскрэдытуюць ідэі Вялікага Расейскага Свету. Расейская Вызваленчы Фронт абвяшчае ворагамі Расейскага Свету пісак, што пішуць пад дыктоўку прагнілага Захаду хлусню аб вызваленчай барацьбе ў Данбасе. Мы будзем высочваць і знішчаць іх па адным, дзе б яны не знаходзіліся».

У спіс увайшлі:

1. Дзмітрый Тымчук

2. Аляксандр Ткачэнка

3. Анастасія Бераза

4. Кацярына Венжык

5. Мустафа Наем

6. Аксана Сакалова

7. Наталля Гумянюк

8. Юрый Бутусаў

9. Арцём Кавалёў

10. Радзівон Камароў

11. Юлія Маставая

12. Віктар Шлінчак

13. Ірына Саломка

14. Сяргей Гармаш

15. Аляксей Мацука

«Для астатніх гэта павінна стаць урокам», - заявілі тэрарысты.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках