3 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крама» прэзентавала першы прафесійны кліп (Відэа)

8

Легендарны беларускі рок-гурт зняў кліп на песню «Дзяўчынка».

Яго прэзентацыя адбылася на партале tuzin.fm.

Да здымак кліпа на адную з песень са свайго новага альбома гурт «Крама» падышоў адказна. Дагэтуль было некалькі ролікаў, але ўсе яны, як адзначае гітарыст Сяргей Трухановіч, былі зробленыя похапкам. Новае відэа даверылі здымаць маладому рэжысёру Андрэю Ляўковічу.

«Я абраў «Дзяўчынку» без ваганняў, бо яна больш меладычная і добра пасуе для візуалізацыі, - кажа ён, - Паколькі гэтая песня звязаная з асабістымі перажываннямі, я пастараўся стварыць атмасферны кінаматаграфічны эмацыйны відэакліп».

Матэрыял для відэа знялі за два дні. «Мы падышлі грунтоўна, як ніколі: узялі ў арэнду на ноч Тэатр беларускай драматургіі, паставілі святло і гук і здымалі да раніцы. Сюжэтную лінію з дзяўчынай Андрэй здымаў ужо без нас на вуліцах Менску», - распавядае гітарыст Сяргей Трухановіч.

Працай музыкі засталіся задаволеныя. Цалкам магчыма, у будучыні Андрэя Ляўковіча запросяць яшчэ раз. «Я буду рады зрабіць штосьці яшчэ для гэтай каманды, якая ўвасабляе для мяне ўсю хвалю беларускага року», - кажа рэжысёр.

Песня «Дзяўчынка» ўвойдзе ў новы альбом «Крамы» пад назвай «Белая вада», праца над якім практычна закончаная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках