3 траўня 2024, Пятніца, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па Ізраілю выпушчаныя ракеты з тэрыторыі Лівана

1
Па Ізраілю выпушчаныя ракеты з тэрыторыі Лівана

Прынамсі, дзве ракеты былі запушчаныя ў пятніцу раніцай у бок Ізраіля з ваколіц ліванскага горада Хасбая.

Пра гэта паведамляе вэб-сайт ліванскай газеты "Дэйлі стар", піша "Інтэрфакс".

Першая ракета не даляцела да Ізраіля і ўпала на тэрыторыі Лівана. Другая ракета разарвалася ў незаселенай мясцовасці на поўначы Ізраілю і нашкодзіла.

Крыніца ў ліванскім войску паведаміла выданню, што Ізраіль у адказ выпусціў 15 ракет у бок ліванскага памежнага горада Кфар Шуба, аб пацярпелых не паведамлялася.

Ліванскія вайскоўцы ў гэты момант спрабуюць высветліць, хто стаіць за запускам ракет у бок Ізраіля. У паведамленні адзначаецца, што гэта першы такі выпадак з моманту пачатку абстрэлу Ізраіля баевікамі ХАМАС.

Са свайго боку, ізраільская газета "Едзіёт Ахранот" паведамляе таксама, што ў пятніцу раніцай выпушчаная з сектара Газа ракета наўпрост трапіла ў заправачную станцыю ў горадзе Ашдод. На месцы выбуху пачаўся моцны пажар, адзін чалавек атрымаў моцныя апёкі і раны. Яшчэ сем чалавек атрымалі лёгкія раны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках