3 траўня 2024, Пятніца, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Microsoft Украіна: Адміністрацыя прэзідэнта працуе, як у XIX стагоддзі

10
Экс-кіраўнік Microsoft Украіна: Адміністрацыя прэзідэнта працуе, як у XIX стагоддзі

Дзмітрый Шымкіў параўнаў арганізацыю працы ў адміністрацыі з працай установы пазамінулага стагоддзя.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка чакае ад новапрызначанага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта (АПУ) Дзмітрыя Шымківа прапаноў для ўкаранення новых, інавацыйных метадаў арганізацыі працы дзяржустаноў для падвышэння эфектыўнасці іх працы і наладжвання больш шчыльнага ўзаемадзеяння з грамадзянскай супольнасцю. Пра гэта Шымкіў паведаміў у эфіры Громадського радыё, піша ЛІГАБізнесІнформ.

"Думаю, як усё змяніць. Дзе можна прыцягваць актывістаў і валанцёраў грамадзянскай супольнасці працаваць над канкрэтнымі задачамі. Гэта абсалютна рэальна. Трэба выкарыстоўваць інавацыйныя метады, новыя падыходы - гэта тое, чаго чакае прэзідэнт", - сказаў Шымкіў, словы якога падае прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Гаворачы аб цяперашняй арганізацыі працы, Шымкіў параўнаў яе з працай установы пазамінулага стагоддзя, дзе "дагэтуль носяць паперы". Са слоў Шымківа, ён атрымаў ад кіраўніка дзяржавы задачу змяніць сістэму як у АПУ, так і ў дзяржаўных установах агулам. "Пётр Аляксеевіч папрасіў пачаць рэарганізацыю - кадравая палітыка службоўцаў, інфармацыйнае забеспячэнне, электроннае кіраванне", - сказаў намеснік кіраўніка АПУ.

Ён адзначыў, што Адміністрацыя прэзідэнта сёння з'яўляецца "органам дзяржаўнай улады, дзе ўжо можна рабіць рэформы". Яшчэ адным прыярытэтам дзейнасці новапрызначанага намесніка кіраўніка АПУ, на якім акцэнтаваў увагу Прэзідэнт, "каардынацыя і кансалідацыя пытанняў, звязаных з рэформамі ва Украіне".

"Сёння вельмі шмат ініцыятываў, якія павінны быць укаранёныя. Іх трэба абмяркоўваць. Таму каардынацыя ў стварэнні адзінай платформы ўзаемадзеяння - важны накірунак", - сказаў ён.

Намеснік кіраўніка АПУ выказаў перакананне, што дзяржава павінна змяніць падыходы да распрацоўкі рэформаў і іх ўкараненне - перайсці ад мадэлі прапаноў рэформаў зверху распрацоўкі іх праграмы на патрабаванні часу і грамадства. "Распрацоўнікі праграм вырабляюць праграмны прадукт ці праграмнае забеспячэння. Я думаю, што мы можам рэформы рабіць у такім жа фармаце: ёсць замова грамадства - тут жа пішацца законапраект, абмяркоўваецца і далей адбываецца працэс укаранення", - сказаў ён.

Нагадаем, 9 ліпеня прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прадставіў былога гендырэктара Microsoft Украіна Дзмітрыя Шымківа ў якасці намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта ў пытаннях правядзення адміністрацыйных, сацыяльных і эканамічных рэформаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках