3 траўня 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ванэса Мэй незаконна трапіла на Алімпіяду ў Сочы

3
Ванэса Мэй незаконна трапіла на Алімпіяду ў Сочы

Чатыры славенскіх спартыўных функцыянеры адхіленыя ад працы за дапамогу вядомай брытанскай скрыпачцы ў кваліфікацыі на зімовыя Алімпійскія гульні.

Пра гэта паведамляе Associated Press, піша Lenta.ru.

Дырэктар гонкі Міністэр Хробат, галоўны суддзя Уладзімір Макуц, хронаметрыст Мацьяж Голтец і Туго Марынчэк атрымалі дыскваліфікацыі тэрмінам на чатыры гады за фальсіфікацыю вынікаў Мэй у адборачных спаборніцтвах у славенскім Крваўцэ. Вынікі былі наўмысна адкарэктаваныя, каб скрыпачка здолела трапіць на Алімпіяду.

У Сочы 35-гадовая ўраджэнка Сінгапура выступала ў дысцыпліне гіганцкага слалома пад прозвішчам Ванакорн, якое належыць ейнаму бацьку. Гарналыжніца прадстаўляла Тайланд і фінішавала апошняй у абодвух спусках.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках