3 траўня 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз афіцыйна абвясціў пра новыя санкцыі супраць Расеі

28
Еўразвяз афіцыйна абвясціў пра новыя санкцыі супраць Расеі

У "чорны спіс" патрапілі расейскія чыноўнікі і лідэры баявікоў.

Рада ЕЗ абвясціла ў пятніцу аб пашырэнні санкцый супраць Расеі ў сувязі з яе умяшаннем у справы Украіны. У "чорны спіс" уключаныя яшчэ 11 фізічных асоб. Такім чынам, агульная колькасць фігурантаў спісу даведзеная да 72, гаворыцца ў камюніке гэтай структуры. Чакаецца, што гэтыя дадатковыя санкцыі ўвойдуць у дзеянне пасля іх публікацыі ў суботу ў афіцыйным бюлетэні ЕЗ.

"З прычыны сур'ёзнасці сітуацыі ва Усходняй Украіне, Рада ЕЗ прыняла сёння пастанову пашырыць спіс асоб, да якіх прымяняюцца адрасныя санкцыі за дзеянні, якія падрываюць суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны", - гаворыцца ў камюніке Рады ЕЗ. Гэтым асобам забаронены ўезд у ЕЗ, а іх актывы ў ЕЗ у выпадку выяўлення замарожваюцца, адзначаецца ў паведамленні.

Раней на гэтым тыдні паведамлялася, што Камітэт сталых прадстаўнікоў ЕЗ дасягнуў дамоўленасці аб уключэнні дадаткова 11 імёнаў у санкцыйных спіс у сувязі з украінскім крызісам.

Пры гэтым, паводле паведамлення агенцтва Bloomberg, у краін Еўразвязу была магчымасць да паўдня пятніцы падаць свае пярэчанні супраць увядзення дадатковых абмежаванняў. Прававыя дакументы са спісам асоб будуць апублікаваныя ў суботу ў афіцыйным бюлетэні ЕЗ і з гэтага моманту ўвойдуць у дзеянне.

Імёны новы фігурантаў "чорнага спісу" пакуль не называюцца. Аднак раней блізкая да Рады ЕЗ крыніца сцвярджала, што ў яго патрапілі ў асноўным лідэры баевікоў усходу Украіны, а таксама адзін ці два грамадзяніны Расеі.

Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў краін ЕЗ на саміце 27 чэрвеня абяцалі ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі ў выпадку, калі Масква не паўплывае на баевікоў усходу Украіны і не вымусіць іх спыніць агонь. Аднак пастанову пра эканамічныя санкцыі могуць прыняць толькі першыя асобы краін ЕЗ, якія збяруцца на пазачарговы саміт 16 ліпеня. Камітэт сталых прадстаўнікоў ЕЗ на ўзроўні амбасадараў упаўнаважаны толькі пашыраць санкцыйных спіс фізічных асоб ды арганізацый.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках