3 траўня 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За выхад з незалежнага прафсаюза на Мазырскім НПЗ прапануюць пасады

8
За выхад з незалежнага прафсаюза на Мазырскім НПЗ прапануюць пасады

Зафіксаваны чарговы выпадак прадстаўлення адміністрацыяй супрацьпраўных умоў работнікам.

Пра яго praca-by.info распавёў старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Юрый Швец.

- Тыдні два таму чалавеку з рамонтна-механічнай вытворчасці прапанавалі новую пасаду, але паставілі ўмову: атрымае ён яе толькі, калі выйдзе з нашага прафсаюза. Вядома, ён абраў пасаду. Крытыкаваць гэтага чалавека я не магу, ён прыйшоў на працу зарабляць, - распавёў Юры Швец.

У той жа час старшыня ПА БНП расцэньвае крок адміністрацыі як супрацьпраўны.

- У пытанні ціску на наш прафсаюз з боку адміністрацыі сітуацыя апошнім часам не стала і ні лепшай, і ні горшай. Схема ў скарачэнні колькасці прафсаюза працягвае дзейнічаць, хай і не ў масавым парадку, - адзначыў Юрый Швец.

З ягоных слоў, сёння ў Беларускім незалежным прафсаюзе знаходзіцца амаль 600 работнікаў Мазырскага НПЗ. Усяго на прадпрыемстве працуюць больш за 4000 чалавек, амаль 2000 з іх у прафсаюзах не знаходзіцца.

- Імідж нашага прафсаюза падаецца адміністрацыяй у чорным колеры, таму ўступаць у БНП людзі асцерагаюцца, - паведаміў Юры Швец.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках