3 траўня 2024, Пятніца, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт валютных плацяжоў у Беларусі склаў $664 млн

Дэфіцыт валютных плацяжоў у Беларусі склаў $664 млн

У Беларусі ў студзені-траўні 2014 года паступленне валюты склала $17,72 млрд.

Гэта на 3,8% менш, чым у студзені-траўні 2013 года, паведамляе АФН са спасылкай на статсправаздачу Нацыянальнага банка.

У сваю чаргу плацяжы па імпарту склалі $16,877 млрд і знізіліся на 6% да аналагічнага перыяду 2013 года.

У выніку сфармавалася дадатнае сальда знешніх плацяжоў у памеры $842,8 млн. Аднак тут не ўлічаная сума пералічаных у бюджэт РФ экспартных мытаў на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты ў памеры $1,507 млрд.

З улікам абавязацельстваў па пераліку нафтападаткаў дэфіцыт валютных плацяжоў склаў $664,2 млн.

Як паведамлялася, Беларусь завяршыла 2013 з дэфіцытам знешніх плацяжоў (з улікам выплат у расейскі бюджэт) у памеры $2,9 млрд. Паступленні ад экспарту тавараў і паслуг склалі $44.035 млрд, плацяжы па імпарту - $43.609, выплаты мытных падаткаў у бюджэт РФ - $3,3 млрд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках