2 траўня 2024, Чацвер, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскай дэлегацыі адмовілі ў выдачы візаў для паездкі на «Фарнбаро»

22
Расейскай дэлегацыі адмовілі ў выдачы візаў для паездкі на «Фарнбаро»

Асноўная частка расейскай дэлегацыі не зможа ўзяць удзел у міжнародным авіясалоне «Фарнбаро-2014», які адкрываецца 14 ліпеня ў прыгарадзе Лондана, праз адмову ў выдачы візаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы расейскай амбасады ў Вялікай Брытаніі.

«Амбасада Расейскай Федэрацыі ў Вялікай Брытаніі выказвае шкадаванне наконт таго, што зрываецца прыезд асноўнай часткі расейскай дэлегацыі на міжнародны авіякасмічны салон «Фарнбаро Інтэрнэшнл – 2014», арганізатарам якога з'яўляецца Вялікая Брытанія», - сказана ў паведамленні, якое цытуе РБК.

Там адзначылі, што для ўдзелу ў перамовах на выставу планавалася паездка прадстаўнікоў Мінпромторга РФ, а таксама Раскосмасу, Расавіяцыі, дзяржаўнай карпарацыі Растэхналогіі, ААТ Карпарацыі «Іркут», Расабаронэкспарту і іншых кампаній.

«Расейская амбасада тэрмінова нотай звярнулася за адпаведнымі тлумачэннямі ў Форын Офіс», - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

РІА Новости са спасылкай на свае крыніцы ў расейскай дэлегацыі паведамляе, што ў сувязі з узнікшай сітуацыяй, фактычна сарваныя важныя перамовы, якія дэлегацыя Расабаронэкспарту павінна была правесці ў першы дзень працы «Фарнбаро-2014».

«Ужо цяпер можна казаць пра тое, што запланаваныя на панядзелак важныя перамовы Расабаронэкспорту з замежнымі партнёрамі ў вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве ў першы дзень працы выставы сарваныя праз тое, што вялікая частка дэлегацыі не атрымала брытанскія візы і, адпаведна, не зможа, як было запланавана, вылецець у Лондан у гэтыя выхадныя», - прыводзіць агенцтва словы свайго суразмоўцы.

З 17 чальцоў расейскай дэлегацыі візы атрымалі толькі 5 чалавек, у асноўным з аддзела пратакола.

Авіясалон «Фарнбаро» адкрыецца 14 ліпеня і будзе доўжыцца тыдзень. Авіясалон з'яўляецца адной з галоўных падзей у годзе ў свеце авіяцыі. Агульная сума кантрактаў, укладзеных на мерапрыемстве, штогод складае дзясяткі мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках