2 траўня 2024, Чацвер, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія мытнікі арыштавалі ўкраінца за хабар у $50

12
Беларускія мытнікі арыштавалі ўкраінца за хабар у $50

Супрацоўнікі Гомельскай мытні «прадухілілі» на аўтадарожным пункце пропуску «Новая Гута» факт дачы хабару грамадзянінам Украіны, які заязджаў у Беларусь.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-групе мытні.

Украінец, які перасякаў мяжу на аўтамабілі Fiat Ducato па «чырвоным калідоры», заявіў мытнікам, што перавозіць асабістыя рэчы агульнай вагой 400 кг з мэтай пераезду на новае месцажыхарства, аднак дакументаў, якія пацвярджаюць гэта, не прад'явіў. Таму яму было прапанавана задэклараваць тавары.

Пасля таго, як грамадзянін запоўніў і перадаў дэкларацыю на тавары, у ягоным пашпарце была выяўленая грашовая купюра вартасцю $50. Улічваючы, што грамадзянін быў папярэджаны аб недапушчальнасці пакідання грашовых сродкаў у дакументах, мытнікі выканалі ўсе неабходныя дзеянні, якія прадугледжаны ў такіх выпадках. На пункт пропуску былі выкліканыя супрацоўнікі аддзела ўласнай бяспекі мытні і аператыўная група раённага аддзела ўнутраных спраў, якімі былі праведзены неабходныя працэсуальныя дзеянні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках