2 траўня 2024, Чацвер, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За месяц бульба падаражэла амаль у паўтары разы

13
За месяц бульба падаражэла амаль у паўтары разы

Бульба б'е рэкорды падаражання.

Нягледзячы на тое, што ў першы месяц лета інфляцыя была не надта высокай, за паўгода лічбы ўсё роўна атрымаліся ўражваючымі: цэлых 10,2%.

Нагадаем, да канца года, паводле прагнозаў чыноўнікаў, інфляцыя не павінна выйсці за рамкі 16-17%. Атрымліваецца, у кожным з пакінутых месяцаў кошты павінны расці максімум на працэнт. Але ў ліпені ўжо паспеў падаражэць бензін і вучоба ў ВНУ!

Затое статыстыка кажа, што свініна, якая імкліва даражэла ў траўні, паволі перастае біць рэкорды цэнаўтварэння. У чэрвені мяса і птушка падаражэлі ўсяго на 3,9%. Вядома, гэта таксама нямала, але ўсё ж не параўнаць з травеньскімі 14,7%. Праўда, цяпер сярод прадуктаў ёсць новы лідар у росце коштаў - бульба. За чэрвень яна падаражэла ажно на 45,2%, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

А ў тройку паслуг, якія найбольш падаражэлі, уваходзяць дзіцячыя дашкольныя ўстановы (на 11,6%), міжнародны чыгуначны рух (на 11,4%) і санаторна-аздараўленчыя паслугі (на 5,9%).

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках