2 траўня 2024, Чацвер, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 16 ліпеня стаўка рэфінансавання зніжаецца да 20,5%

8
З 16 ліпеня стаўка рэфінансавання зніжаецца да 20,5%

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 16 ліпеня зніжаецца з 21,5% да 20,5% гадавых.

Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, паведамляе БелТА.

Пастанова аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 21,5% да 20,5% ужо прынятая праўленнем банка. З пачатку года гэта ўжо трэцяе зніжэнне, папярэднія былі ў красавіку і траўні. Тады стаўка таксама зніжалася на 1 адсотак.

У Бешанковіцкім раёне сёння праходзіць выязное пашыранае пасяджэння праўлення Нацыянальнага банка з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікоў усіх банкаў рэгіёну і кіраўнікоў прадпрыемстваў вобласці.

Раней кіраўніца Нацбанка заяўляла, што да канца года стаўка рэфінансавання будзе зніжана да 18-20%.

«Мы пралічваем, што да канца года стаўка рэфінансавання будзе 18-20%. Дзесьці ў гэтых параметрах яна павінна быць, зыходзячы з разлікаў чаканай інфляцыі», - сказала кіраўніца Нацбанка 9 ліпеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках