2 траўня 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыгімантас Павілёніс: Яшчэ нядаўна над нашымі засцярогамі ў адрас Пуціна смяяліся

11
Жыгімантас Павілёніс: Яшчэ нядаўна над нашымі засцярогамі ў адрас Пуціна смяяліся

Амбасадар Літвы ў ЗША сцвярджае, што яшчэ 6 гадоў таму меў рацыю датычна Расеі.

Расеі не хапіла Грузіі, прыйшла чарга Украіны, а цяпер пытанне, хто будзе наступным.

«Калі Расея ўварвалася ва Украіну, усе зразумелі, што тыя, каго называлі параноікамі ў дачыненні да Расеі, або тыя, хто спрабаваў спыніць агрэсію Расеі як унутры краіны, так і за яе межамі, мелі рацыю. І ўжо лепш заставацца тым, хто не грэбуе моцным слоўцам, але абароніць свой народ ад магчымай катастрофы. Лепш ужо давайце прыслухоўвацца да гэтых прадказальнікаў, чым смяяцца над імі», - сказаў у інтэрв'ю DELFI Жыгімантас Павілёніс.

Ён нагадаў, што калі Расея акупавала немалую частку тэрыторыі Грузіі, літоўскія дыпламаты былі адзінымі, хто спрабаваў абараняць свабоду Грузіі да канца.

«Над намі смяяліся, смяяліся, але па сутнасці, толькі таму, што мы, магчыма, занадта моцна любілі сваю краіну і занадта моцна супраціўляліся агрэсіі Пуціна», - сказаў дыпламат.

«Я яшчэ памятаю свае ўласныя словы, сказаныя ў Брусэлі, калі нас не захацелі зразумець: дарагія мае, гэта мюнхенская змова, толькі XXI стагоддзя, і калі вы гэта робіце, то гэта сігнал і дазвол Пуціну гэта паўтарыць. Мне спатрэбілася 6 гадоў, каб даказаць, што я меў рацыю», - адзначыў Павілёніс.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках