Фотафакт: У Кіеве паказалі «трафеі» з РФ
22- 12.07.2014, 13:45
- 32,246
У Музеі гісторыі Вялікай айчыннай вайны адкрылася выстава ўзораў узбраення, канфіскаванага ў тэрарыстаў у Данбасе.
Адкрыў выставу намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны Валерый Чалы, паведамляе news.bigmir.net.
Большая частка трафеяў - расейскай вытворчасці.
Чалы паведаміў прысутным, у тым ліку замежным дыпламатам і прадстаўнікам СМІ, пра факты фінансавання і забеспячэння ўзбраеннем сепаратыстаў на ўсходзе Украіны расейскай стараной.
На выставе дэманстравалася расейская тэхніка (ўстаноўка «Град»), сродкі паразы (ПЗРК, міны, гранатамёты і г.д.), а таксама агнястрэльная зброя расейскай вытворчасці, якая знаходзіцца на ўзбраенні толькі ў вайскоўцаў РФ.