2 траўня 2024, Чацвер, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: Статус Крыму - толькі пытанне часу (Відэа)

9

Цяперашні статус Крыму - гэта толькі пытанне часу.

Пра гэта заявіў камісар у пашырэнні Еўразвязу і палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Гэта вялікая несправядлівасць - нелегітымным спосабам з дапамогай «зялёных чалавечкаў» развязаць пытанне аб самастойнасці і пасля аб анэксіі часткі Украіны Расеяй», - падкрэсліў ён.

З ягоных слоў, аргументы, якія прыводзіць РФ, што «калісьці ў мінулым Крым быў часткай Расеі», - непрымальныя. «Калі б я на адну секунду прыняў гэты аргумент, то прыйшоў бы да высновы, што нам трэба мяняць межы ўсёй Еўропы. Змяняць мяжы такім спосабам нельга. Гэта, дарэчы, адна з каштоўнасцяў, на якіх трымаецца Еўрапейскі звяз», - падкрэсліў Фюле.

Акрамя таго, еўракамісар расказаў, што пытанне спрашчэння візавага рэжыму паміж Украінай і ЕЗ залежыць, у асноўным, ад украінцаў. «Вялікая праца ўжо зробленая, два ці тры гады прайшлі з добрымі вынікамі. Цяпер мы на апошняй фазе гэтых перамоваў, аб канкрэтнай імплементацыі пастаноў», - сказаў ён.

Фюле адзначыў, што калі Украіна выканае «канкрэтныя крытэрыі», з боку ЕЗ «будзе спрашчэнне візавага рэжыму да такой ступені, калі людзі з Украіны змогуць прыехаць у краіны Еўрапейскага звязу». «Тое, што адбылося з Крымам - а мы ніколі не прызнаем анэксію Крыму з боку Расеі, - не будзе мець негатыўнага ўплыву на гэты працэс», - падсумаваў ён.

Еўракамісар таксама заявіў, што ў гэтым пытанні гаворка ідзе аб адмене візаў для ўкраінцаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках