2 траўня 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскія знішчальнікі будуць патруляваць неба Балтыі

Канадскія знішчальнікі будуць патруляваць неба Балтыі

Пачынаючы з верасня канадскія рэактыўныя знішчальнікі будуць патруляваць мяжу расейскай паветранай прасторы.

Атава накіруе шэсць самалётаў CF-18, якія павінны далучыцца да вылетаў з мэтай забеспячэння супрацьпаветранай абароны краін Балтыі ў рамках адказу NATO на спробы Масквы дэстабілізаваць сітуацыю на Украіне, The Globe and Mail (пераклад - Инопресса.ру).

"Гэта новае заданне надзяляе Канаду больш значнай роляй у адказных мерах альянсу на дзеянні Уладзіміра Пуціна, паколькі менавіта патруляванне паветранай прасторы над Эстоніяй, Латвіяй і Літвой, якія не могуць забяспечыць уласную супрацьпаветраную абарону, з'яўляецца місіяй, для якой прызначанаt NATO: забяспечваць стабільныя ўмовы бяспекі у Еўропе", - гаворыцца ў артыкуле.

Падчас правядзення патрулявання над Балтыкай канадскія знішчальнікі будуць лётаць са зброяй на борце, падкрэслівае аўтар артыкула, хоць "пачынаючы з траўня канадскія знішчальнікі ўдзельнічалі ў манеўрах NATO ў Румыніі без ўзбраенняў".

"Хаўруснікі NATO ахоўвалі паветраную прастору Балтыі з тых часоў, як тры дзяржавы далучыліся да вайсковага альянсу ў 2004 годзе, але лік знішчальнікаў, якія патрулююць рэгіён, павялічылася з тых часоў, як Расея ўварвалася на чарнаморскі паўвостраў Украіны і анексавала яго", - піша выданне.

У верасні лідэры краін NATO правядуць сустрэчу ў Вялікабрытаніі, каб абдумаць, як павінен рэарганізаваць абарончы звяз, каб даць адказ на адраджэнне расейскай агрэсіі. Сярод прапаноў - узмацненне заходніх вайсковых вучэнняў і будаўніцтва новых баз уздоўж усходнееўрапейскай мяжы NATO з мэтай стрымлівання Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках