27 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Заходняй Дзвіны вылавілі Volkswagen Polo

8

Volkswagen Polo заехаў у раку, калі яго ўладальнік рыбаліў.

12 ліпеня днём у МНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што ягоны аўтамабіль патануў у рацэ Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Хатынічы Віцебскага раёна, яму патрабуецца дапамога.

Аўтамабіль маркі «Фольксваген-Пола», 2000 выпуску заехаў у раку, калі ягоны ўладальнік рыбаліў. Мужчына пакінуў аўто на беразе, а сам адправіўся на рыбалку, як раптам заўважыў, што аўтамабіль пакаціўся з горкі, заехаў у раку і знік пад вадой, паведамляе прэс-служба МНС.

Асабовым складам вадалазнай службы ПАВА УМНС з ужываннем пантона аўтамабіль быў выняты з вады, ён знаходзіўся на глыбіні 5 метраў, у 10 метрах ад берага.

Абставіны траплення аўтамабіля ў раку расследуюцца работнікамі ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Фота: МНС

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках