26 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі аблвыканкам закупляе мабільнікі на $86 тысяч

64

Тэлефоны для чыноўнікаў будуць набытыя за кошт падаткаплатнікаў.

Як стала вядома сайту charter97.org, галоўная ўправа юстыцыі Віцебскага аблвыканкама абвясціла тэндэр на куплю 211 мабільных тэлефонных апаратаў на суму 886 200 000 рублёў. Крыніца фінансавання адзначаная як «уласныя сродкі».

Калі перавесці гэтую суму ў даляры паводле актуальнага курсу Нацбанка і падзяліць на колькасць закупляемых мабільнікаў, то атрымаецца, што адзін апарат абыдзецца 410 даляраў.

Варта адзначыць, што пра гэты тэндэр надоечы абвясціў Берасцейскі аблвыканкам на чале з Канстанцінам Сумарам.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках