29 красавiка 2024, панядзелак, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Украіна можа забараніць куплю беларускага рубля

4
Багданкевіч: Украіна можа забараніць куплю беларускага рубля

Украінская валюта няўстойлівая ў той жа ступені, што і беларуская.

10 ліпеня Нацыянальны банк Беларусі разаслаў ліст, якім дазволіў банкам не прымаць у грамадзян грыўню. Пастанова Нацбанка нібыта выкліканая імкненнем не дапусціць пагаршэння фінансавага становішча беларускіх банкаў. Такое права дадзенае беларускім банкам да 1 студзеня 2015 года.

Што стаіць за гэтай пастановай Нацбанка - эканоміка ці палітыка? Што адкажа Украіна ўзаемнасцю на непрыязны жэст з боку афіцыйнага Менску? З гэтымі ды іншымі пытаннямі eurobelarus.info звярнулася да былога кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча.

- Нацыянальны банк дазволіў беларускім банкам не купляць украінскую валюту. Чым выкліканая такая пастанова?

- Адбываецца пэўная дэвальвацыя украінскай грыўні, якая не мацнейшая, за дэвальвацыю беларускага рубля. Вельмі нестабільная палітычная і эканамічная сітуацыя ва Украіне, магчыма, выклікае страхі ў Нацбанка, што ўкраінская грыўна будзе далей абясцэньвацца.

Аднак украінская валюта дастаткова стабільная, асабіста я не бачу прычын для турботы.

- Станіслаў Антонавіч, Нацбанк прыняў чыста эканамічную пастанову ці сюды ўмяшалася палітыка?

- Можа, тут і падмяшаная палітыка, але гэта цяжка вызначыць. Ідзе вайна на Данбасе, эканоміка практычна не працуе. Мільённы Данецк і паўмільённы Луганск спаралізаваныя. Сітуацыя складаная, і няма ніякіх гарантый, што яна не будзе пагаршацца далей.

Магчыма, Надзея Ермакова прыняла і правільную пастанову - не купляць украінскую грыўню. Але яшчэ раз паўтаруся: да ліпеня беларускі рубель абясцэніўся ў дачыненні да еўра на 21%, у дачыненні да даляра - на 16%. Ідзе абясцэньванне нацыянальнай валюты і ва Украіне, дзе ідзе вайна, і ў Беларусі, якая святкуе 20-годдзе прэзідэнцтва Лукашэнкі.

- Ці не выкліча пастанова беларускага Нацбанка рэакцыю ў адказ з боку афіцыйнага Кіева - забараніць купляць беларускія рублі ва Украіне?

- Безумоўна, так і павінны паступіць. Украінская валюта няўстойлівая ў такой жа ступені, што і беларуская. Калі Беларусь так паступае з украінскай валютай, Украіна цалкам можа адказаць узаемнасцю.

Ва ўмовах нестабільнасці трэба мець справу са стабільнымі валютамі: далярам, еўра.

- Вы ўжо сказалі, што беларускі рубель такі ж нестабільны, як і ўкраінская грыўна. Які лёс чакае рубель бліжэйшым часам?

- Чакаць абрынання, як у 2011 годзе, не варта. Цяпер Расея выступае своеасаблівым золатавалютным рэзервам для Беларусі: з улікам сітуацыі ва Украіне, Расея ў бліжэйшы год будзе ратаваць Беларусь усялякімі сродкамі, каб не страціць яе.

Паўзучая дэвальвацыя будзе і далей. Аднак абясцэньванне беларускага рубля ў дачыненні да еўра адстае ад абясцэньвання рубля ў дачыненні да хлеба, малака, спажывецкіх таварах на ўнутраным рынку. Дэвальвацыю трэба было б паскорыць.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках