29 красавiка 2024, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Консула Украіны чатыры дні не пускаюць да лётчыцы Саўчанкі

5
Консула Украіны чатыры дні не пускаюць да лётчыцы Саўчанкі

Гэта парушэнне ўсіх магчымых нормаў, заяўляюць у МЗС Украіны.

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што ўкраінскаму консулу не дазволілі сустрэцца з лётчыцай Надзеяй Саўчанкай, якую выкралі расейскія спецслужбы і кінулі ў турму ў Варонежы.

Пра гэта Павел Клімкін напісаў у «Твітэры».

«Да Надзеі Саўчанкі не пусцілі ўкраінскага консула. Гэта парушэнне ўсіх магчымых нормаў. Пасля абеду консул зноў будзе да яе прабівацца», - напісаў ён.

Нагадаем, украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая стала вядомая пасля выкладання відэа яе допыту тэрарыстамі, знікла блізу двух тыдняў назад - пра яе месцазнаходжанне не было ніякай інфармацыі.

Журналістам атрымалася ўстанавіць, што цяпер жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары расейскага Варонежа. Яе падазраюць нібыта ў забойстве расейскіх журналістаў.

Цяпер украінская ўлада, у тым ліку, з дапамогай міжнароднай супольнасці, прыкладае намаганні для вяртання Надзеі Саўчанкі ва Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках