29 красавiка 2024, панядзелак, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Расеі: Надышоў час непапулярных пастаноў

21
Мінфін Расеі: Надышоў час непапулярных пастаноў

Урад Расеі абмяркоўвае магчымасць падвышэння падаходнага падатку.

Міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў заявіў, што фінансаванне растучых пенсійных і абаронных выдаткаў на фоне складанай сітуацыі ў эканоміцы і праблем з паступленнямі ў бюджэт патрабуе "няпростых і непапулярных пастаноў" у падатковай сфэры.

"Час простых пастаноў аб бюджэце прамінуў, гэта дакладна. Пра гэта мы і раней казалі. Прымаючы значныя выдатковыя абавязанні ў выглядзе праграмы ўзбраенняў, павелічэння пенсійных выплат, мы вымушаны будзем прымаць няпростыя і непапулярныя пастановы. Цяпер гэты час надышоў", - сказаў Сілуанаў у інтэрв'ю "Ведомостям".

Пры разглядзе праекта бюджэту 2015-2017 Мінфін звяртаў увагу, што ў той час, "калі прымаліся ўсе гэтыя выдатковыя пастановы, у нас былі зусім іншыя прагнозы тэмпаў росту эканомікі і паступленняў у скарб. Гэтых паступленняў няма. А выдаткі ж прынялі, і іх трэба фінансаваць", - нагадаў міністр.

У бюджэтнай стратэгіі Мінфін прапанаваў у 2016-2017 гадах скараціць усе выдаткі на 2%, "усё таму, што чым прасцейшая пастанова, тым яна больш зразумелая і лепш рэалізоўная". Міністэрства, паводле ягоных слоў, самі павінны вызначыць, што "будаваць, а ад чаго адмовіцца, разглядаць прапановы, як лепш, як танней і прасцей дасягнуць выніку дзяржпраграм".

Сілуанаў прызнаў, што на практыцы падвышэнне дзейснасці бюджэтных выдаткаў ажыццяўляецца вельмі цяжка. "Адна рэч - словы, вось нібыта слушна мы ўсе кажам, а іншае - прымаць ужо канкрэтныя кіраўніцкія пастановы. На жаль, другое вельмі цяжка даецца - адразу пярэчаць, што рэсурсаў няма, наадварот, ёсць дадатковыя патрэбы і нельга ні ад чаго адмовіцца. Вось такая практыка склалася. Яе трэба мяняць. Мы падышлі да той рысы, дзе дадатковых магчымасцяў дзяржавы для нарошчвання выдаткаў ўжо няма", - сказаў ён.

Расея павінна мацней скарачаць выдаткі ў добрыя часіны і павялічваць іх у крызіс - так можна інтэрпрэтаваць словы міністра ў інтэрв'ю: "Калі бюджэтнае правіла і карэктаваць, яно павінна ўлічваць фазы эканамічнага цыклу: ў варунках скарачэння тэмпаў росту эканомікі мы маглі б мець больш выдаткаў, а ў варунках паскарэння росту можна выдаткі гамаваць", - заявіў таксама кіраўнік Мінфіна.

Урад задумаўся аб падвышэнні НДФА на 1-2%

Урад Расеі разглядае розныя варыянты папаўнення даходаў рэгіянальных бюджэтаў - павышэнне стаўкі НДФА на 1-2%, увядзенне прагрэсіўнай шкалы, скасаванне льготных ставак ПДВ для шэрагу тавараў, паведамляе NEWSru.com.

"Разглядаюцца розныя прапановы: ад увядзення падатку з продажаў - гэта блізу 200 млрд рублёў - да падвышэння на 1-2% стаўкі НДФА або ўвядзення прагрэсіўнай шкалы", - сказаў міністр.

На ягоную думку, можна было б падумаць і аб уніфікацыі стаўкі ПДВ. "Ёсць цэлы шэраг тавараў, якія падпадаюць пад ільготную стаўку ў 10%, збольшага гэта харчовыя тавары, пры гэтым досыць шмат шчылін для ўцёкаў ад падаткаў, бо таварныя групы, што абкладаюцца паводле стаўкі 10% і 18%, крыжуюцца", - растлумачыў Сілуанаў.

Да 2018 года прагрэсіўная шкала НДФА уводзіцца не будзе. "Ва ўсякім выпадку, на сённяшні момант канчатковых пастаноў аб ПДВ і НДФА няма", - сказаў ён.

Тлумачачы прычыны магчымага павышэння НДФА, міністр нагадаў, што падатак з'яўляецца рэгіянальным і размяркоўваецца паміж бюджэтамі суб'екта РФ і муніцыпалітэтамі, а сітуацыя з бюджэтамі рэгіёнаў "вострая". Цяпер у рэгіёнах, паводле ягоных слоў, 38% выдаткаў - гэта выплата заробкаў, што на 10 адсоткавых пунктаў больш, чым тры-чатыры гады таму.

"Калі цяпер не зрэагаваць, далей мы можам давесці сітуацыю да банкруцтва рэгіёнаў, давядзецца ўводзіць часовую адміністрацыю, рабіць пільныя антыкрызісныя захады. Гэтага дапускаць нельга", - падкрэсліў кіраўнік Мінфіна.

Нагадаем, Мінфін ужо апублікаваў асноўныя парамэтры праекта федэральнага бюджэту на 2015-2017 гады. Ацэнка бюджэтнага дэфіцыту ў наступным годзе паніжаная да 0,4% ад БУП супраць 1% БУП, закладзенага ў папярэднім трохгадовым бюджэце. Дэфіцыт у 2016-2017 гадах прагназуецца на ўзроўні 0,6%.

Для дасягнення гэтых паказчыкаў фінансаваму міністэрству давялося пайсці на скарачэнне запланаваных раней выдаткаў, уключыць у даходы паступленні ад прыватызацыі "Роснефти", а таксама прапанаваць некалькі навацый у падатковай сфэры, частка з якіх ужо выклікала пярэчанні Мінэканамразвіцця.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках