29 красавiка 2024, панядзелак, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыжцы патрабуюць не узбройваць Расею дэсантнымі караблямі (Фота)

5

Парыжцы выступаюць супраць продажу Францыяй Расеі універсальных дэсантных караблёў.

Прамінулая акцыя атрымала назву «Сусветны дзень анты-Mistral».

Агулам у акцыі ўзялі ўдзел блізу 50 прадстаўнікоў украінскай і крымскататарскай грамады, французаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць у французскай сталіцы, піша facenews.ua.

Удзельнікі акцыі казалі пра магчымыя наступствы "ўгоды" і пагрозе для краін Чарнаморскага і Балтыйскага басэйнаў.

Акрамя таго, арганізатары акцыі зладзілі флэш-моб, у якім выкарыстоўвалі нацыянальную сімволіку Украіны і мадэлі «скрываўленых» караблёў «Mistral».

Нагадаем, французскія ўлады пасля ўвядзення ў траўні новых санкцый супраць РФ не скасавалі адпаведны кантракт на пастаўку «Mistral». Згодна з заявамі афіцыйных прадстаўнікоў улады, Францыя вымушаная выконваць раней прынятае пагадненне з Расеяй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках