29 красавiка 2024, панядзелак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар «Воблачнага атласа» апублікуе новы аповед у 280 твітах

Аўтар «Воблачнага атласа» апублікуе новы аповед у 280 твітах

Брытанскі пісьменнік Дэвід Мітчэл, вядомы як аўтар рамана «Воблачны атлас», пачаў публікацыю свайго новага аповеду ў сэрвісе мікраблогаў «Твітэр».

Твор пад назвай The Right Sort будзе публікавацца ў твітэры Мітчэла на працягу сямі дзён фрагментамі па 20 твітаў у кожным. Усяго мяркуецца апублікаваць 280 паведамленняў, піша «Інтэрфакс».

Апавяданне вядзецца ад асобы хлопчыка, які адкрыў для сябе моцнадзейны транквілізатар валіум. У кароткіх паведамленнях ён апісвае эфект ад гэтага прэпарата, паведамляе The Guardian.

Раней з сацыяльнымі медыя пры публікацыі сваіх твораў эксперыментавалі такія аўтары, як Джэніфер Іганаў, Ніл Гейман і Філіп Пулман.

Першы раман Мітчэла «Літаратурны прывід» выйшаў у 1999 годзе і ўдастоіўся пахвалы крытыкаў. Два яго наступных творы «Сон №9» (2001) і «Воблачны атлас» (2004) былі ўключаныя ў шорт-ліст Букераўскай прэміі. У 2012 годзе «Воблачны атлас» быў экранізаваны. Яшчэ два раманы Мітчэла выйшлі ў 2006 і ў 2010 годзе. Новая кніга пісьменніка - «Касцяны Гадзіннік» (The Bone Clocks) - будзе апублікаваная ў 2014 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках