29 красавiка 2024, панядзелак, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя адзначае Дзень узяцця Бастыліі (Відэа)

4

Францыя святкуе сваё галоўнае нацыянальнае свята - Дзень узяцця Бастыліі.

На Елісейскіх палях праходзіць традыцыйны парад. Яго, па традыцыі, прымае прэзідэнт Франсуа Аланд. У суправаджэнні ганаровага эскорту кавалерыстаў ён праехаў на аўтамабілі на плошчу Згоды і прывітаў вайскоўцаў, паведамляе атр-online.ru.

У гэтым годзе Дзень узяцця Бастыліі французы наважылі сумясціць яшчэ і са стагоддзем пачатку Першай сусветнай вайны. Сёння ў Парыж запрошаны прадстаўнікі 80 замежных краін - усе, хто былі тады і саюзнікамі, і супернікамі. У парадзе ўдзельнічаюць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, дзясяткі самалётаў і верталётаў, сотні танкаў і іншых баявых машын.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках