29 красавiка 2024, панядзелак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Ліпковіч аб мяжы: Такую ж карціну бачыў напачатку 90-х.

8
Яўген Ліпковіч аб мяжы: Такую ж карціну бачыў напачатку 90-х.

Сітуацыя на мяжы Беларусі з Літвой і Польшчай не адрозніваецца ад той, якая была падчас распаду СССР.

Пра гэта піша вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Непрыгожыя, потныя жанчыны развінцілі палову аўтобуса і ў тэхналагічныя адтуліны напхалі беларускіх цыгарэт, якія папярэдне засунулі ў чорныя калготкі, - распавядае ён. - Цыгарэт было шмат і яны, зусім не саромеючыся пасажыраў, пачалі хаваць астатнія цыгарэты адзін аднаму ў інтымныя месцы.

Я бачыў такую карціну ў канцы 80-х (хутчэй, гаворка ідзе пра пачатак 90-ых - рэд.). Тыя жанчыны здольныя былі несці на сабе некалькі скрыняў гарэлкі, пару сотняў кілаграмаў турэцкіх куртак і кіламетры кітайскага жэмчугу. Яны паходзячы перакусвалі цвікі, бралі ў аблогу замежныя КПП і трымалі кругавую абарону ад рэкеціраў. У іх былі дочкі на выданні, нецвярозыя бездапаможныя мужы, лецішчы на шасці сотках і хворыя бацькі.

У аўтобус увайшлі літоўскія мытнікі і метадычна, нібы шукаючы ядзерныя матэрыялы, павыкручвалі крапежныя балты і дасталі схаванае. Знойдзенай кантрабанды апынулася менш за адзін блок. Аўтобус спазніўся на сорак хвілін».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках