29 красавiка 2024, панядзелак, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Зямлі набліжаецца таямнічы астэроід з пірамідай (Відэа)

32

У сетку патрапілі кадры, знятыя канадскім спадарожнікам NEOSSat.

На іх адлюстраваны астэроід 1999 RQ36 з невядомым утварэннем, якое падобнае на гіганцкую чорную піраміду. Навукоўцы спрачаюцца пра паходжанне гэтага незвычайнага аб'екта, піша delfi.lv.

На відэа захаваны выяўлены ў 1999 годзе астэроід, на паверхні якога знаходзіцца нешта, якое нагадвае чорную піраміду з плоскай вяршыняй. Са слоў астраномаў з NASA, дыяметр касмічнага цела перавышае паўкіламетра. Астэроід імкліва рухаецца ў бок Зямлі.

Некаторыя прыхільнікі так званай тэорыі змовы абвінавачваюць НАСА ў тым, што яго супрацоўнікі хаваюць ад «простых зямлян» небяспеку сусветнага маштабу. Меркаванні карыстальнікаў YouTube з нагоды гэтага роліка падзяліліся.

«Гэта ўнікальныя кадры. Напэўна гэта іншапланетны карабель, які прыляцеў на сваю касмічную станцыю. Усе, хто не верыць у гэта, дурні», - напісаў адзін з гледачоў. Многія карыстальнікі відэахостынгу напісалі, зрэшты, што гэты ролік з вялікай доляй верагоднасцю з'яўляецца падробкай.

Астэроід 1999 RQ36 з загадкавай пірамідай «на борце» ляціць у бок нашай планеты, аднак шанцы, што ён сутыкнецца з Зямлёй, роўныя 1 да чатырох тысяч.

Акрамя таго, калі касмічны аб'ект усё ж зваліцца на нас з неба, адбудзецца гэта не раней за 2169. Спецыялісты НАСА плануюць у 2016 адправіць да паверхні астэроіда спадарожнік, які зблізіцца з аб'ектам у 2020 годзе і вернецца назад у 2023-м.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках