29 красавiка 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Налівайчанка: Расея датычная да расстрэлу Ан-26

10
Налівайчанка: Расея датычная да расстрэлу Ан-26

Служба бяспекі Украіны валодае бясспрэчнымі довадамі датычнасці расейскага боку да атакі на ўкраінскі самалёт Ан-26 у Луганскай вобласці.

"Ёсць безумоўныя довады", - сказаў Налівайчанка журналістам у Кіеве, адказваючы на пытанне, ці мае СБУ довады таго, што да нападу на ўкраінскі Ан-26 у панядзелак датычны расейскі бок, перадае Інтэрфакс-Украіна.

"Прэзідэнт даў даручэнне і да канца гэтага дня будзе закончанае расследаванне, будуць падрыхтаваныя неаспрэчныя довады разам з картамі, з усімі сектарамі", - распавёў кіраўнік СБУ.

Ён дадаў, што гэтыя довады будуць пададзеныя кіраўніку дзяржавы Пятру Парашэнку і апублікаваныя.

Як паведамлялася, каля Луганска ў панядзелак быў збіты ўкраінскі вайскова-транспартны самалёт Ан-26. На борце паветранага судна знаходзіліся 7 чальцоў экіпажу і адзін чалавек, які суправаджае груз. Усе яны пакінулі борт.

Міністр абароны Валерый Гелетэй у дакладзе прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку паведаміў, што праз тое, што самалёт ішоў на вышыні 6,5 км, яго параза пераноснымі зенітнымі комплексамі была немагчымая, гэта значыць, "самалёт быў збіты іншай, больш магутнай ракетнай зброяй, якая была ўжытая, магчыма, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі".

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках