29 красавiка 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-адвакатка ЮКАСа завочна атрымала 8 гадоў калоніі

2
Экс-адвакатка ЮКАСа завочна атрымала 8 гадоў калоніі

Сёння ў Гагарынскім судзе Масквы быў абвешчаны прысуд былой адвакатцы НК ЮКОС Наталлі Лечбінскай.

Наталлю Лечбінскую, якая займалася юрыдычным забеспячэннем банкруцтва кампаніі, завочна прысудзілі да васьмі гадоў калоніі, піша «Інтэрфакс».

Як паведамілі журналістам у Гагарынскім судзе 15 ліпеня, Лечбінская прызнаная вінаватай ва ўчыненні злачынстваў паводле ч.4 арт.159 КК РФ («Махлярства, учыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва вялікай суме»), ч.4 арт.160 КК РФ («Прысваенне або растрата, учыненая арганізаванай групай альбо ў асабліва вялікай суме»), а таксама ч.2 арт.174.1 («Легалізацыя (адмыванне) грашовых сродкаў, набытых асобай у выніку ўчынення ім злачынства»).

На гэты момант месцазнаходжанне адвакаткі невядомае. Паводле матэрыялаў справы, яна абвешчаная ў міжнародны вышук.

Паводле звестак СМІ, з той жа справай у мінулым годзе быў асуджаны былы прэзідэнт ЗАТ ЮКАС-РМ Анатоль Назараў.

Праваахоўныя органы з 2008 года спрабуюць прыцягнуць Лечбінскую да адказнасці. Тады адзін з раённых судоў паводле хадайніцтва Следчага камітэта санкцыянаваў яе прыцягненне да крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках