29 красавiка 2024, панядзелак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Доктара Хаўса» затрымалі на гадзіну на мяжы Сербіі

Акцёр Х'ю Лоры, вядомы беларусам праз сэрыял «Доктар Хаўс», затрымаўся на сербскай мяжы праз замежніка-фаната.

Рэч у тым, што супрацоўнік памежнай службы зрабіў сабе на памяць ксэракопію пашпарта артыста, піша The Daily Mail.

Х'ю Лоры накіроўваўся ў Сербію разам са сваім музычным калектывам Copper Bottom Band. «Перасек мяжу Сербіі, але праз гадзіну быў вымушаны вярнуцца назад. Памежнік затрымаў мой пашпарт, каб скапіяваць яго на памяць. Уражвае» - напісаў акцёр на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр».

Чытачы мікраблогу Лоры, у сваю чаргу, пацікавіліся ў артыста, ці не папрасіў супрацоўнік памежнай службы «аўтограф у якасці пацверджання». «Вось што вы атрымліваеце за тое, што так шалёна таленавітыя», - напісаў яшчэ адзін камэнтатар. На думку іншага карыстальніка, неўзабаве з'явяцца «сотні сербскіх Х'ю Лоры».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках