29 красавiка 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саша Барон Коэн раззлаваў жыхароў брытанскага горада

4
Саша Барон Коэн раззлаваў жыхароў брытанскага горада

Жыхары брытанскага гарадка Грымсбі ў графстве Лінкольншыры абураныя, як комік прадставіў іх горад у новым фільме.

Папулярны комік Саша Барон Коэн, які праславіўся выкананнем роляў казахскага журналіста Барата і гея Бруна, адлюстраваў горад Грымсбі ў сваёй аднайменнай шпіёнскай камедыі, у якой сыграў футбольнага хулігана, які дапамагае брату-шпіёну залегчы на дно, ў даволі змрочных фарбах.

Коэн не стаў здымаць камедыю ў самым Грымсбі, але вельмі маляўніча ў сваёй гратэскавай манеры адлюстраваў горад і норавы ягоных жыхароў: на вуліцах поўна смецця, сцены спісаныя графіці, вокны магазінаў зачыненыя аканіцамі, людзі мочацца з вокнаў, лаўкі забітыя бамжамі, а бацькі купляюць сваім дзецям піва, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на The Hollywood Reporter.

«Я жыву ў Грымсбі усё сваё жыццё і не хачу, каб першае і, магчыма, адзінае ўражанне аб нашым горадзе было зробленае на аснове гэтага фільма», - заявіў адзін з жыхароў горада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках