26 красавiка 2024, Пятніца, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброены сякерай дэбашыр зладзіў пагром у польскім горадзе (Відэа)

14

Паліцыі прыйшлося падстрэліць дэбашыра, што разбіваў машыны і крамы.

Інцыдэнт адбыўся ўчора а 7 раніцы ў горадзе Гожуў Велькапольскі. 48-гадовы мужчына выбег з дому з кухоннай сякерай для мяса, малатком, нажом і іншымі металічнымі прадметамі. Ён пачаў граміць машыны і вітрыны крам, паведамляе TVN24 (пераклад - charter97.org).

У выніку ён пашкодзіў 14 аўто і разбіў дзве вітрыны. Прыезд паліцэйскага патруля не супакоіў, а наадварот - прывёў дэбашыра ў лютасць. Паліцыянты загадалі яму легчы на зямлю, але хуліган ў адказ кінуў у патрульны аўтамабіль кухонную сякеру і кавалак металічнай трубы.

Калі супрацоўнікі паліцыі пачалі страляць, мужчына паспрабаваў уцячы, але быў спынены стрэлам у нагу. Зараз ён знаходзіцца ў шпіталі, ягонаму жыццю нічога не пагражае. Абставіны здарэння высвятляе пракуратура. Пакуль вядома толькі тое, што да здарэння 48-гадовы дэбашыр жыў адзін і цягам некалькіх гадоў лячыўся ад псіхічнага захворвання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках