29 красавiка 2024, панядзелак, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Варашкевіч: Унучку назавуць Аляксандрай

2
Ігар Варашкевіч: Унучку назавуць Аляксандрай

Лідар рок-гурта «Крама» расказаў больш падрабязна аб нараджэнні ўнучкі.

Як стала вядома раней, у сына Ігара Варашкевіча ўчора нарадзілася дачка. Журналіст сайта charter97.org даведаўся ў музыкі, якія адчуванні ў новаспечанага дзеда.

- Раскажыце, якія ў вас адчуванні ад нараджэння ўнучкі?

- Адчуванні вельмі прыемныя! Як тады, калі нарадзіўся сын, але нейкія новыя.

- Ужо вядома, як назавуць унучку?

- Быццам бы ўсё добра. Вага - 3.170, 51 см. Назавуць хутчэй за ўсё Аляксандра.

- Чым вы займаецеся гэтым летам?

- Нядаўна была прэзентацыя кліпа. Яшчэ мы практычна скончылі працу над альбомам. Хацелі паспець да «Басовішча», але не атрымалася. Ён ужо гатовы, толькі мы не паспяваем зрабіць яго на кружэлцы. Называцца альбом будзе «Белая вада». Я думаю, што гэта будзе адзін з лепшых альбомаў. Хоць, заўсёды людзі любяць слухаць старыя песні і першыя некалькі альбомаў групы, а потым ужо слухаць не вельмі ім падабаецца. А я думаю, што мы перайначым гэты стэрэатып. Гэты альбом будзе разнапланавы і цікавы, будзе шмат меладычных песень.

- Ці плануюцца ў вас нейкія канцэрты бліжэйшым часам?

- Так, плануецца выступ на «Басовішчы» ў суботу. А так - цяпер лета, канцэртаў няма. Хоць, нягледзячы на тое, што цяпер забарона на правядзенне канцэртаў нібыта знятая, усё роўна з канцэртамі шмат праблем. Мы будзем рабіць вялікі канцэрт у Менску ўвосень - там і паглядзім, наколькі гэта рэальна. Будзем спрабаваць!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках