29 красавiка 2024, панядзелак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Радзькоў: Не магу зразумець, чаму нехта абмяжоўвае маю свабоду

2
Арцём Радзькоў: Не магу зразумець, чаму нехта абмяжоўвае маю свабоду

Беларускі абаронца турэцкага «Генчлербірлігі» распавёў пра стаўленне да беларускай мовы і «чорных спісаў» музыкаў.

Арцём Радзькоў даў інтэрв'ю выданню «Прессбол».

- Хто з беларусаў цябе ўражвае? Давай толькі не спартоўцаў...

- Без іх ніяк. Усё ж у нас гэта цвет нацыі. Дашу Домрачаву, Сашу Герасіменю, баскетбалістак трэба паказваць дзецям: маўляў, сапраўдныя беларусы - гэта яны, а не тыя, хто спіць пад лавай ад адной п'янкі да другой. Такія прыклады павінны быць перад вачыма, на іх павінны расці. У спорце халявы не бывае, і алімпійскім чэмпіёнам праз блат не станеш... А іншых кандыдатаў у героі і не назаву. Ну што я бачу, уключаючы тэлевізар? Адзін аркестр, які абслугоўвае ўсе ўрачыстасці, гурт папсовых выканаўцаў, што мала адрозніваюцца адзін ад аднаго. Хоць, магчыма, праблема і ўва мне, у маім кругаглядзе.

Але, мне здаецца, унутрана мы не вельмі вольныя, і гэта відаць нават па нашым горадзе. Ён не камфортны для жыхароў, усе правы рэгулююцца дзяржаўнымі службамі і мерапрыемствамі. У цэнтры няма пешаходных вуліц, плошчаў, дзе можна было б добра правесці час - у асяроддзі тых жа музычных гуртоў, штукароў, аніматараў, якія і самі вяселяцца, і іншых забаўляюць. І наогул, як чалавеку ў нас можна выказаць сваю нестандартную пазіцыю?

- Паехаць у Вільню на канцэрт «Ляпісаў»...

- Дзесьці Міхалок залішне рэзкі і агрэсіўны, мне гэта не вельмі блізка. Але зноў-такі гэта ягоны выбар, які варта паважаць. Маё права выбіраць - слухаць яго ці не. Але я не магу зразумець, чаму нехта абмяжоўвае маю свабоду ў выбары.

Ужо разважаў на падобныя тэмы ў інтэрнэце, атрымаў каментары. Некаторыя пішуць, маўляў, Радзькоў гімн не спявае, мовы не паважае. Так, не спяваю, няма ў мяне такой звычкі. Хоць гэта зусім не значыць, што я не люблю сваю радзіму. Што тычыцца мовы, прымаю папрок - мову дабра не ведаю. Але люблю. У дарозе, напрыклад, шукаю беларускамоўныя радыёстанцыі. Аднак іх, на жаль, мала, не кажучы ўжо пра тэлеканалы. Мы наогул шмат гаворым пра ролю мовы ў нашым жыцці, але самі нічога для гэтага не робім.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках