29 красавiка 2024, панядзелак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малдаване вазілі гашыш у Расею праз Беларусь

8
Малдаване вазілі гашыш у Расею праз Беларусь

Міжнародная злачынная наркагрупоўка арганізавала канал пастаўкі буйных партый гашышу і «экстазі» ў РФ праз Беларусь.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Упраўлення наркакантролю Татарстана, за незаконную перавозку, захоўванне і падрыхтоўку да збыту наркотыкаў у асабліва буйным памеры суд прысудзіў грамадзян Малдовы Аляксея Ратару і Ліліяна Бунеска да 16 і 9 гадоў пазбаўлення волі адпаведна з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Наркадзяльцы былі затрыманыя з доказамі злачынства летась у красавіку ў выніку сумеснай аперацыі праваахоўнікаў Расеі, Беларусі і Малдовы.

Частка аперацыі ў спыненні дзейнасці міжнародных наркагандляроў прайшла ў падмаскоўным Пушкіна. У тайніках машыны, за рулём якой знаходзіўся ўраджэнец Малдовы, які пражываў у Партугаліі, паліцыянты знайшлі 51 кг мараканскага гашышу і 30 000 сінтэтычных таблетак «экстазі». У агульнай суме з незаконнага абароту было канфіскавана больш за 200 тысяч разавых доз наркатычных сродкаў на суму амаль 2 млн даляраў.

Згодна са злачыннай задумай, большая частка кантрабанды павінна была адправіцца ў Татарстан, дзе напоўніцу ішла падрыхтоўка да Універсіяды-2013.

Машына, запоўненая наркотыкамі, мела шлях з Партугаліі праз Гішпанію, Францыю, Нямеччыну, Галандыю, Польшчу і Беларусь у Расею. Наркапаліцэйскія таксама высветлілі, што на шляху ў Расею кур’ер двойчы спыняўся для папаўнення сакрэтнага грузу: у Гішпаніі была загружаная партыя гашышу, у Нідэрландах - сінтэтычных наркотыкаў.

Далейшая аператыўная распрацоўка гэтай міжнароднай групоўкі прывяла да затрымання дванаццаці ўдзельнікаў. З незаконнага абароту было канфіскавана больш за 340 кг гашышу.

Расследаванне крымінальных спраў доўжыцца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках