5 траўня 2024, Нядзеля, 22:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клінт Іствуд: Сённяшняя пакаленне - гэта пакаленне друзлых каткоў

22
Клінт Іствуд: Сённяшняя пакаленне - гэта пакаленне друзлых каткоў

Правілы жыцця знакамітага актора і рэжысёра.

Часопіс Esquire цытуе Клінта Іствуда:

- Мяне рэдка чапалі ў дзяцінстве. Па-першае, я быў вышэйшы за ўсіх у класе, а па-другое, мы ўвесь час пераязджалі. Рэдынг, Сакрамэнта, Пасіфік Палісэйдс, зноў Рэдынг, зноў Сакрамэнта, Хэйуорд, Найлз, Оклэнд (гарады ў Каліфорніі - Esquire). Мы заўсёды былі ў руху, а я заўсёды быў новенькім у школе. Усякая шушамець, вядома, хацела са мной разабрацца, праверыць, хто я такі. Я быў даволі сарамлівым хлопцам, але вялікая частка часу сыходзіла ў мяне на тое, каб даваць усякім вырадкам у карак.

У дзяцінстве я граў на флюгельгорне, а суседскія хлопцы глядзелі на мяне і, здаецца, думалі: «Што за ліха?»

Сённяшняе пакаленне - гэта пакаленне друзлых каткоў. Сутыкнуўшыся з праблемай, яны кажуць: давайце разбярэм паводзіны хулігана з пункту гледжання псіхалогіі. А мы проста давалі хуліганам пад сраку.

Не ведаю, што не так з гэтым пакаленнем. Можа, людзі сталі масава задумвацца пра сэнс жыцця?

Я заспеў Вялікую дэпрэсію. Не было працы, не было дапамог. Аднойчы, калі мне было шэсць гадоў, у дом да нас пагрукаўся худы чалавек. Ён сказаў, што пераколе нам усё дровы, калі маці зробіць яму сэндвіч. Людзі ледзь трымаліся, але яны былі значна мацнейшыя, чым тыя, хто вакол мяне цяпер.

У Ісландыі я быў на адным вадаспадзе. Разам з іншымі людзьмі я стаяў на невялікай каменнай платформе, адкуль расхінаўся від на вадаспад. Шмат у каго былі дзеці. Ад прорвы нас аддзяляла толькі напятая вяроўка. І я падумаў: у Амэрыцы яны б абнеслі ўсе сеткай і высачэзным парканам. У іх у галаве была б адна думка: калі хто-небудзь упадзе, то тут жа з'явіцца ягоны адвакат. Але там, у Ісландыі, людзі думаюць гэтак жа, як раней думалі ў Амэрыцы ў старыя часіны: калі ты ўпаў, ты боўдзіла.

Нельга прадугледзець усе, але мы ўпарта спрабуем. Калі ў самаходзе, які мы купляем, няма чатырох сотняў падушак бяспекі, то самаход, вядома ж, гаўняны.

Вельмі цяжка запалохаць чалавека, калі яму восемдзесят.

Хочаш ты ці не, трэба прызнаць, што смерць існуе. Але я не баюся яе. Я веру: калі надыходзіць твой час, табе пара сыходзіць. Такая была ўмова пры нараджэнні.

Мой бацька памёр раптоўна. Проста ўзяў і памёр, калі яму было 63. Пасля гэтага я вельмі доўга пытаўся ў сябе, чаму не вывозіў яго пагуляць у гольф, чаму не бавіў з ім больш часу. Але калі ты гонішся за вялікім прызам, ты пакідаеш зважаць на ўсё астатняе.

Маці памерла, калі ёй было 97 гадоў. Незадоўга да смерці яна сказала мне: «Я хачу сысці, я стамілася». Я сказаў: «Не, яшчэ тры гады, толькі тры гады, і ты адзначыш стагоддзе». Але яна не хацела мяне чуць. «Проста паглядзі мне ў вочы», - сказала яна. Я паглядзеў ёй у вочы і ўсё зразумеў.

Прымаць свой век з удзячнасцю - гэта вялікі дарунак. Але мне ўжо позна яму вучыцца.

Старасць можа быць не такой благой, калі проста ляжыш і атрымліваеш асалоду ад яе.

Магчыма, я пачынае думаць як стары, але мне здаецца, людзі сталі больш злосныя і непамяркоўныя, чымся былі раней. Раней мы маглі быць нязгоднымі ў нейкім важным пытанні, але ўсё адно заставаліся сябрамі. А сёння той, хто з табой не згодзен, - прыдурак і боўдзіла. Паглядзіце ўсялякае ток-шоў.

Мяне можна назваць лібэртарыянцам. Я б хацеў, каб усе пакінулі ўсіх у спакоі. Яшчэ калі я быў дзіцем, вакол было занадта шмат людзей, якія паказвалі ўсім, як жыць.

Я заўжды з вялікай павагай ставіўся да вернікаў, жыццё якіх ладзіцца ў адпаведнасці з верай. Але калі ты можаш пражыць жыццё без гэтага - жыві. Сам я не занадта захоплены рэлігіяй, але намагаюся не трансляваць сваю паняверку ўсім наўкола.

Кажуць, шлюбы бяруцца на нябёсах. Ага, там жа, адкуль бяруцца гром і маланка.

Чым старэйшы ты становішся, тым больш ты пачынаеш любіць дзяцей.

Мае дзеці - ад розных жанчын. Але менавіта Дзіна сабрала нас усіх разам. У яе спрэс няма псіхалогіі другой жонкі - ну, ведаеце, гэтая мэнтальнасць пячорнай жанчыны. Яна выдатна ладзіць з маёй першай жонкай, з маімі былымі сяброўкамі. Сям'я трымаецца на ёй, і ніхто не зрабіў на мяне ў жыцці такога ж уплыву, як яна.

«Мача» было моднае слоўца ў 1980-я. Мача тое, мача гэта, гэты - мача, той - не мача. Але я вось так і не зразумеў дарэшты, што такое мача. Гэта нехта, хто ходзіць вакол, выпраменьваючы тэстастэрон? Хто дзверы нагой адчыняе і можа прайсціся колам? Я памятаю, як сустрэў Рокі Марчыяна (знакаміты амэрыканскі баксёр, 1923-1969 - Esquire). Гэта быў лагодны, спакойны чалавек, які не спрабаваў раструшчыць табе пальцы, калі паціскаў руку. І ў яго быў высокі голас. Але ён мог уходаць чалавека за сэкунду. Як мне здаецца, гэта і ёсць мача. Мухамед Алі, дарэчы, такі ж.

Быў момант у маім жыцці, калі да мяне падыходзілі людзі і прасілі пакінуць аўтограф на іхніх пісталетах.

Прапаноўваць людзям здаваць зброю, матывуючы гэты тым, што яе вакол і так занадта шмат, гэта ўсё роўна як прапаноўваць людзям адрэзаць сабе яйкі, бо ў суседзяў занадта шмат дзяцей.

Быць паліткарэктным - гэта вельмі нудна.

Паліткарэктнасць прымушае людзей паступова страчваць пачуццё гумару. Раней мы вольна жартавалі пра людзей розных рас і нацыянальнасцяў, а сёння, калі ты захочаш так пажартаваць, ты будзеш рот рукой затуляць, каб цябе ніхто не чуў. Нашы сябры для нас былі «Сэм-жыд», «Хасэ-мэксіканчык», але мы не ўкладвалі нічога крыўднага ў гэтыя мянушкі. А сёння мы марнуем занадта шмат энэргіі і часу, спрабуючы быць паліткарэктнымі.

Замест «знята» я заўсёды крычу «годзе ужо гэтага гаўна».

Як для мяне, дык лепш быць ззаду камеры, чым перад ёй. Там ты можаш надзяваць такую адзежку, якую захочаш.

У акторскай школы мне неяк сказалі: «Напрамілы бог, нічога не рабі, проста пастой». Ну што ж, Гэры Купэр, напрыклад, выдатна ўмеў нічога не рабіць.

Ты можаш рэпетаваць ролю сотні разоў, а можаш проста выйсці і сыграць. Я аддаю перавагу другому.

У «Падмене» (фільм Іствуда з жыцця 1920-х - Esquire) я паспрабаваў паказаць тое, што сёння ўжо нідзе не сустрэнеш: хлопец сядзіць перад радыёпрымачом і глядзіць на яго. Проста глядзіць на радыё і слухае, што яно кажа. Усё астатняе робіць ягонае ўяўленне.

Галівуд заграз у плагіяце. Не так даўно да мяне прыходзілі людзі, якія пыталіся, ці не могуць яны перазняць майго «Недараванага». А гэта зусім свежае кіно, 1992 год!

Сучасны палітык абавязаны ўсё ўсім паабяцаць. Інакш яго проста не абяруць.

Ніколі не трэба забывацца, што мы проста наймаем палітыкаў, каб яны нам служылі.

Перамагчы на выбарах - гэта дрэнная добрая навіна (у 1986-м Іствуд перамог на выбарах на пасаду мэра каліфарнійскага мястэчка Кармэл - Esquire). Добра, кажаш ты сабе, добрая навіна ў тым, што я цяпер мэр. А дрэнная ў тым, што я цяпер мэр.

Час, калі штодзень я хацеў падцягнуцца на адзін раз больш, чым учора, прамінуў. Цяпер я хачу рабіць толькі тое, што ўважаю за патрэбнае.

Трэба ставіцца сур'ёзна да працы і несур'ёзна - да сябе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках