4 траўня 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымала распаўсюджвальнікаў сцягоў РФ у Оршы

45

У Оршы спынілі распаўсюджванне расейскіх сцяжкоў.

Сёння на чыгуначным пераездзе «Харабрава», на ўездзе ў горад Орша, з'явіліся распаўсюднікі сцяжкоў з расейскай сімволікай. Пра гэта паведаміў сведка падзей, актывіст аргкамітэта для стварэння партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Яўген Анішчанка, піша мясцовы сайт orshaby.com.

"Для высвятлення, хто ж займаецца распаўсюджваннем расейскай сімволікі, намі былі выкліканыя супрацоўнікі міліцыі на пераезд "Харабрава". Трэба аддаць належнае - міліцыя спрацавала аператыўна. Распаўсюднікі сімволікі былі дастаўленыя ў аддзел міліцыі, дзе быў складзены пратакол. Высветлілася, што распаўсюджвалі сцяжкі жыхары горада Барысаў, Ціханаў Максім Андрэевіч 1989 нараджэння і Жыльцаў Павел Васільевіч 1977 года нараджэння, абодва глуханямыя. Ціханаў паведаміў, што сцяжкі ім прывозяць з Расеі і аддаюць на распаўсюд бясплатна, усё што яны зарабляюць, ідзе ім у кішэню", - распавёў ён.

Сайт абяцае сачыць за развіццём гэтай сітуацыі і паведаміць, якое пакаранне панясуць распаўсюднікі сцяжкоў.

"Калі вы ўбачылі такіх распаўсюджвальнікаў расейскай сімволікі, паведаміце ў РАУС і напішыце заяву аб прыцягненні гэтых грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за гандаль у не належным месцы", - заклікае выданне.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках